18 май 2024
Фестываль фінансавых гульняў у ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г.Мінска»
18 мая 2024 года вучні пачатковых класаў гімназіі № 23 прынялі ўдзел у фестывалі фінансавых гульняў, які быў праведзены сумесна з членамі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Continuum» факультэта пачатковага навучання БДПУ імя М.Танка ў межах апрабацыі факультатыва «У свеце фінансаў».
3 каманды гімназістаў паспяхова выканалі ўсе заданні на 5 гульнявых станцыях, прадэманстравалі выдатныя веды, уменне супрацоўнічаць, знаходзіць агульнае рашэнне і прадухіляць магчымыя канфлікты. Таксама былі ўзнагароджаны пераможцы вэб-квэста «У свеце фінансаў», які праводзіўся факультэтам пачатковай адукацыі БДПУ сярод школьнікаў г. Мінска. Мерапрыемства прайшло цікава, пазнавальна, карысна.
Фотогалерея
1 / 5
Всего 5 фото