22 декабрь 2014
Залік па дысцыпліне “Выразнае чытанне” у незвычайнай форме
Да заліку студэнты кожнай групы 1 курса павінны былі падрыхтаваць літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную адной з пор года – восені, зіме і вясне.
Выступленні, падрыхтаваныя студэнтамі, вызначаліся творчым падыходам да выбару матэрыялу, да яго злучэння ў закончанае цэлае, цікавымі сцэнічнымі знаходкамі. Музыка, касцюмы, дэкарацыі – усё спрыяла стварэнню атмасферы, уласцівай пэўнай пары года.
Ствараць сцэнарыі і ўвасабляць іх на сцэне першакурснікам дапамагала студэнтка 304 групы Аліна Паляшчук.
Падарункам для усіх удзельнікаў стаў майстар-клас ад студэнткі 5 курса Наталлі Вярынскай, пераможцы міжуніверсітэцкага конкурсу чытальнікаў, прысвечанага Уладзіславу Галубку.
Спадзяёмся, што такая форма правядзення заліку стане на факультэце традыцыйнай.