Лингвистический кружок LINGUA ORBIS

ЛIНГВIСТЫЧНЫ ГУРТОК LINGUA ORBIS

Навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства Алена Станіславаўна Васілеўская.

Мэта – фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі студэнтаў.
 
Задачы:
выяўленне і падтрымка адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчай асобы;
пашырэнне кругагляду студэнтаў у галіне лінгвістыкі;
уключэнне студэнтаў факультэта ў працэс самаадукацыі і самаразвіцця;
навучанне метадам і прыёмам навуковага даследавання (вучыць працаваць з навуковай літаратурай, выбіраць, аналізаваць, сістэматызаваць інфармацыю, выяўляць і фармуляваць даследчыя праблемы; правільна афармляць навуковую работу);
спрыяць авалоданню студэнтамі мастацтвам дыскусіі, выступлення перад аўдыторыяй з дакладамі,
 
Арганізацыйныя формы работы ўдзельнікаў гуртка:
індывідуальная навукова-даследчая работа студэнтаў;
удзел у навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах навуковых работ;
правядзенне семінараў, дыскусій, навукова-практычных канферэнцый,
падрыхтоўка і правядзенне літаратурных і лінгвістычных віктарын, конкурсаў, алімпіяд, турніраў;
выступленне з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі справаздачамі,
экскурсіі ў ВНУ, навуковыя ўстановы і г.д.,
наведванне музеяў, тэатраў, выстаў і г.д.,
удзел у рэалізацыі адукацыйных праектаў.