Лингвистический кружок LINGUA ORBIS
ЛIНГВIСТЫЧНЫ ГУРТОК LINGUA ORBIS
Навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства Алена Станіславаўна Васілеўская.
Мэта – фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі студэнтаў.
Задачы:
• выяўленне і падтрымка адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчай асобы;
• пашырэнне кругагляду студэнтаў у галіне лінгвістыкі;
• уключэнне студэнтаў факультэта ў працэс самаадукацыі і самаразвіцця;
• навучанне метадам і прыёмам навуковага даследавання (вучыць працаваць з навуковай літаратурай, выбіраць, аналізаваць, сістэматызаваць інфармацыю, выяўляць і фармуляваць даследчыя праблемы; правільна афармляць навуковую работу);
• спрыяць авалоданню студэнтамі мастацтвам дыскусіі, выступлення перад аўдыторыяй з дакладамі,
Арганізацыйныя формы работы ўдзельнікаў гуртка:
• індывідуальная навукова-даследчая работа студэнтаў;
• удзел у навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах навуковых работ;
• правядзенне семінараў, дыскусій, навукова-практычных канферэнцый,
• падрыхтоўка і правядзенне літаратурных і лінгвістычных віктарын, конкурсаў, алімпіяд, турніраў;
• выступленне з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі справаздачамі,
• экскурсіі ў ВНУ, навуковыя ўстановы і г.д.,
• наведванне музеяў, тэатраў, выстаў і г.д.,
• удзел у рэалізацыі адукацыйных праектаў.