Адкрытая лекцыя С.В.Калядкі у межах правядзення Тыдня беларускай літаратуры
18 чэрвеня 2025 года у межах правядзення Тыдня беларускай літаратуры ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на факультэце пачатковай адукацыі БДПУ доктар філалагічных навук, дацэнт Калядка Святлана Уладзіміраўна прачытала лекцыю для студэнтаў 2 курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта “Сучасная беларуская дзіцячая літаратура для школьнікаў”.
У лекцыі вялася размова пра вядучыя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры, пра разнастайнасць жанравых форм сучасных твораў для дзяцей, пра ідэйна-тэматычную скіраванасць і вобразную сістэму паэтычных і празаічных твораў. Закраналіся пытанні перыядычных выданняў для дзяцей, адбору твораў для вывучэння на ўроках літаратурнага чытання і на пазакласным чытанні. Асабліва падрабязна спыніліся на разглядзе твораў у жанры фэнтэзі, на змесце і структуры тэксту, у якім ствараецца іншая рэальнасць з іншымі законамі і формамі існавання. Студэнты далучыліся да дыскусіі, наколькі патрэбны такія творы дзецям і як правільна іх інтэрпрэтаваць, каб размежаваць рэальнае і прыдуманае, фантазійнае.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
