Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І нягледзячы на тое, што ў 2021 годзе гэты дзень прыйшоўся на нядзелю, студэнты факультэта і выкладчыкі кафедры беларускага і рускага мовазнаўства правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы.
Старшы выкладчык кафедры А.С.Васілеўская аформіла інфармацыйны стэнд, прысвечаны роднай мове, яе ролі ў жыцці чалавека.
18 лютага студэнты І і ІV курсаў прынялі ўдзел у віктарыне “Скарбы мовы”, дзе прадэманстравалі сваё веданне безэквівалентнай лексікі, фразеалагізмаў і прыказак беларускай мовы. Пераможцамі віктарыны сталі студэнткі І курса Аліна Хліманкова і Яна Прымакова, студэнты ІV курса: Ксенія Багімава, Вікторыя Гасянец, Валерыя Машынская, Вікторыя Васькова, Вікторыя Гошка, Аляксандра Дзергачова, Паліна Анцыферава, Яна Падрэз.
22 лютага на базе філіяла кафедры беларускага і рускага мовазнаўства – ДУА “Сярэдняя школа №153 г. Мінска” – адбылася традыцыйная сустрэча студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі з навучэнцамі 2-3 класаў, прымеркаваная да Дня роднай мовы. Радкі вершаў вядомых беларускіх паэтаў, прысвечаных роднай мове, эсе, вершы, якія напісалі самі студэнты 2 курса факультэта, прэзентацыі з краявідамі роднай Беларусі, віктарыны, падрыхтаваныя будучымі настаўнікамі пачатковых класаў, напоўнілі сустрэчу душэўнай цеплынёй, шчырасцю і любоўю да беларускай мовы. Арганізатарам сустрэчы стала дацэнт кафедры В.Г.Качан.
22 лютага былі падведзены вынікі конкурсу вершаў пра родную мову. Па адзінагалосным рашэнні журы, якое склалі дэкан факультэта Н.У.Ждановіч, намеснікі дэкана В.У.Азарка і І.А.Буторына, загадчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А.С.Васілеўская, лепшым прызнаны верш студэнткі ІV курса Алены Шырко.
Судэнты факультэта змаглі паспрабаваць свае сілы і ў напісанні эсэ на тэму “Смак роднай мовы”, у якім яны павінны былі паразважаць пра слова, без якога яны не ўяўляюць сваю родную мову. Лепшымі эсэ былі прызнаны творы Анастасіі Амяляшчык (група 270320) і Дар’і Статкевіч (група 270320).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
