ФНО

 

События

Падарожжа ў Краіну загадак

2024-02-21

21 лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Кафедра беларускага і рускага мовазнаўства традыцыйна рыхтуе і праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.

Да Міжнароднага дня роднай мовы была прымеркавана апрабацыя дыдактычнай гульні “Падарожжа ў Краіну загадак”, распрацаванай дацэнтам кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А.С.Васілеўскай і студэнткай 4 курса Дар’яй Сметанчук. Гульня, праца над якой ішла доўга і напружана, упершыню была прадстаўлены гледачам.

21 лютага ўдзельнікамі гэтай гульні сталі студэнты 4 курса. Каманды ўсіх пяці груп курса паспаборнічалі ў майстэрстве адгадваць народныя загадкі розных тэматычных груп. Самымі кемлівымі сталі студэнты групы 270520, якія хутчэй за ўсіх прайшлі ўсё гульнёвае поле і адгадалі найбольшую колькасць загадак.

22 лютага гульня прайшла апрабацыю ў філіяле кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ДУА “Сярэдняя школа № 153 А.К.Талая г. Мінска”, дзе загадкі адгадвалі тыя, для каго гульня і прызначаецца, –  вучні 4 класаў.

23 лютага выпрабаванне на вобразнае мысленне і хуткасць рэакцыі прайшлі студэнты груп 270122 і 270222.

Водгукі ад удзельнікаў і гледачоў былі самымі станоўчымі. А будучыя настаўнікі ўнеслі шмат карысных прапаноў па ўдасканаленні гульні.