ФНО

 

События

Літаратурнае падарожжа-віктарына

2014-12-15

30 лістапада споўнілася 115 год з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых беларускіх дзіцячых пісьменнікаў Міхася Лынькова. Гэтая падзея не засталася па-за ўвагай студэнтаў факультэта.

15 снежня адбылося літаратурнае падарожжа-віктарына, прысвечаная юбілею пісьменніка. Пасажырамі віртуальнага цягніка сталі студэнты 1 курса факультэта пачатковай адукацыі і вучні 10-11 класаў сярэдняй школы № 153 г. Мінска.

Удзельнікам былі прапанаваны заданні на веданне сюжэту, герояў, моўных асаблівасцей найбольш вядомых твораў М.Лынькова – аповесцяў “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і “Міколка-паравоз”. Успомніць найбольш важныя падзеі з жыцця пісьменніка дапамаглі студэнты 301 групы Вагулька Марыя, Акостка Марыя, Барысавец Святлана, Каляга Святлана, якія падрыхтавалі цікавую і змястоўную прэзентацыю.

Пераможцамі сталі дзве каманды – вучняў СШ № 153 і студэнтаў 103 групы. Яны хутка і правільна выканалі ўсе заданні, напісалі лепшыя сінквейны, прысвечаныя М.Лынькову.