Міжнародны дзень роднай мовы
Паважаныя сябры!
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Мы запрашаем вас прыняць удзел у святкаванні гэтага дня на факультэце пачатковай адукацыі – падзяліцца з намі сваімі разважаннямі пра вашу родную мову, прадэманстраваць сваё веданне мовы.
У межах Міжнароднага дня роднай мовы мы плануем правесці шэраг мерапрыемстваў.
1. Усіх, хто піша вершы і неабыякавы да лёсу роднай мовы, запрашаем прыняць удзел у конкурсе вершаў. Да 20 лютага дасылайце свае творы на электронны адрас alena.vasil.26@gmail.com або прыносьце на кафедру беларускага і рускага мовазнаўства (каб. 16).
2. Усіх, хто свае думкі лепш выкладае ў празаічнай форме, мы запрашаем паўдзельнічаць у конкурсе эсэ “Смак роднай мовы, або Без якога слова я не ўяўляю родную мову”. Эсэ павінна быць прысвечана аднаму слову, якое для вас асацыіруецца з роднай мовай. Да 20 лютага дасылайце свае творы на электронны адрас alena.vasil.26@gmail.com або прыносьце на кафедру беларускага і рускага мовазнаўства (каб. 16).
3. 18 лютага адбудзецца віктарына “Скарбы роднай мовы”, у якой могуць прыняць удзел усе студэнты факультэта.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
