РЭСПУБЛІКАНСКІ ПАТРЫЯТЫЧНЫ АРТ-ПРАЕКТ
«ВОСЕМДЗЕСЯТ АНЁЛАЎ»
Тэрміны рэалізацыі праекта: 09.01.2025 – 09.05.2025
Звесткі пра аўтара праекта: Драбышэўская Валянціна Станіславаўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, перакладчык, сцэнарыст, лаўрэат Міжнароднай Пушкінскай прэміі (2017), лаўрэат прэміі Мінгарвыканкама (2020), пераможца конкурса «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» (2020), пераможца шматлікіх міжнародных літаратурных конкурсаў, аўтар 5 кніг для дзяцей, 3 паэтычных зборнікаў, суаўтар 3 кніг прозы. Узнагароджана медалямі імя Максіма Багдановіча, імя паэта і воіна Ігара Грыгор’ева.
Удзельнікі праекта: вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя базы рэалізацыі праекта: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка; дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бараўлянская сярэдняя школа №2»; дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Масты імя Героя Савецкага Саюза Васілія Пятровіча Жукава»; дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Пінска»; дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Гарадка імя І.Х. Баграмяна»; дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №2 г. Салігорска»; ліцэй Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Актуальнасць праекта: У сённяшні час неабходна асабліва вялікую ўвагу надаваць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падлеткаў і моладзі. На гэта акцэнтуюць увагу ўсе нарматыўныя прававыя дакументы, якія рэгулююць адукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі. У 2024 годзе наша краіна адзначыла 80 гадоў вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі. У 2025 годзе мы адзначаем 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанава Н.І. адзначае: «…Мы, беларусы, як ніхто ведаем кошт міру і перамогі, захоўваем гістарычную памяць і рашуча абараняем праўду, каб не паўтарыць падзей мінулага. Суверэнітэт і незалежнасць – наш самы вялікі здабытак, нашы арыенціры і непераходзячыя каштоўнасці, якія фарміруюць падмурак мірнага стваральнага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Гэта наш шлях…» (Зб. «Победили! Перамаглі!», С.-П. 2024, с.5, укладальнік Н.В. Саветная, рэд. В.С. Драбышэўская). І гэты шлях павінен стаць усвядомленым выбарам падлеткаў і моладзі, таму што яны – будучае краіны. А будучага няма без павагі да мінулага. Таму тэматыка «Беларусь памятае. 80 гадоў пад мірным небам» павінна стаць дэвізам ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў кожнай установе адукацыі. Лічым, што формы мерапрыемстваў патрыятычнага накірунку павінны быць сучаснымі, інтэрактыўнымі, цікавымі для падлеткаў і моладзі, мелі даследчую і творчую аснову і, як вынік, напоўнілі інтэрнэт-прастору сродкамі арт-прадуктаў, якія захоўваюць гістарычную праўду, выклікаюць гонар за Вялікую Перамогу нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў Беларусі.
Мэта: выхаванне ў падлеткаў і моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, гонару за Вялікую Перамогу, прапаганда подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванне пераемнасці пакаленняў.
Задачы: стварыць эфектыўную арт-прастору для даследавання і творчасці вучняў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
садзейнічаць стварэнню якасных тэматычных арт-прадуктаў;
прэзентаваць патрыятычны арт-праект «Восемдзесят Анёлаў» у інтэрнэт-прасторы, на пляцоўках навучальных устаноў, бібліятэк, Дома літаратара, перыядычным друку, радыё, тэлебачанні;
выхоўваць павагу да гістарычнага мінулага Беларусі.
Практычнае прымяненне: матэрыялы патрыятычнага арт-праекта «80 Анёлаў» могуць быць выкарыстаны класнымі кіраўнікамі, куратарамі груп, намеснікамі дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі, бібліятэкарамі пры падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі.
ЗМЕСТ ПРАЕКТА:
I. Даследаванне і сістэматызацыя інфармацыі пра восемдзесят герояў: сваякоў, землякоў вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў – у гады Вялікай Айчыннай вайны (09.01.2025 – 30.01.2025).
II. Стварэнне патрыятычнай арт-прасторы для прадстаўлення даследаванняў і прадуктаў творчасці (01.02.2025 – 01.03.2025):
- Пошта Перамогі. Арганізацыя работы Пошты Перамогі ва ўстанове адукацыі;
- запіс відэалістоў да родных, якія прайшлі ваеннае ліхалецце з наступным размяшчэннем у тэлеграм-канале ўстановы адукацыі, сацыяльных сетках;
- Галерэя Герояў. Ажыўленне і стварэнне з дапамогай праграм штучнага інтэлекту https://fusionbrain.ai/t2v/, https://www.cutout.pro/photo-animer-gif-emoji/upload партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны: сваякоў, землякоў, педагогаў;
4) Сонм Анёлаў. Выраб васьмідзесяці папяровых анёлаў, якія сімвалізуюць 80 герояў Вялікай Айчыннай вайны, звесткі пра якіх даследаваны вучнямі. Анёлы будуць размешчаны на сцэне ў арт-пастаноўцы;
5) літаратурна- музычная студыя:
а) аналіз апавядання В. Драбышэўскай «Любіна сукенка» (пра дзяўчыну, якая загінула ў самую першую ваенную раніцу – 22 чэрвеня 1941 года. Ад Любы засталася толькі белая сукенка – сімвал чысціні, надзеі, кахання, мары… Сімвал генетычнай памяці аб усіх, хто загінуў у страшнае ваеннае ліхалецце. Любіна сукенка да сённяшняга часу сярод нас на Парадах Перамогі і кожны дзень, як Белы Анёлак, беражэ родную Беларусь);
б) стварэнне драматычнай пастаноўкі«80 Анёлаў»па апавяданні «Любіна сукенка»;
в) стварэнне ўласных літаратурных, музычных і харэаграфічных твораў.
III. Арт-пастаноўка «80 Анёлаў» па апавяданні «Любіна сукенка» з прадстаўленнем арт-прадуктаў вучняў і студэнтаў на сцэне ўстановы адукацыі, у Доме літаратара, на пляцоўках школ і бібліятэк Беларусі (07.04.2025 – 09.05.2025).
IV. Прадстаўленне прадуктаў творчасці ў сацыяльных сетках, у перыядычным друку, на радыё, тэлебачанні.
V. Перадача скрыні «Пошта Перамогі» для захавання ў музей установы адукацыі з наступным адкрыццём на 100-годдзе Вялікай Перамогі.
VI. Запуск патрыятычнага чэленджу да Дня Перамогі «Я ганаруся!» у тэлеграм-каналах ўстаноў адукацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, сацыяльных сетках (май, 2025).
СМИ о проекте
Творческие встречи писательницы Валентины Дробышевской прошли в Солигорске
Творческая встреча «Страницы книг расскажут о войне»
Результаты проекта
ВОДГУК НА КНІГУ ВАЛЯНЦІНЫ ДРАБЫШЭЎСКАЙ «ЛЮБІНА СУКЕНКА»
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
