Абарона праектаў па фінансавай граматнасці навучэнцаў гімназіі № 23
20 мая 2023 года адбылася значная падзея для навучэнцаў гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання – абарона праектаў па фінансавай граматнасці, падрыхтаваных трэцякласнікамі пад кіраўніцтвам студэнтаў нашага факультэту – членаў СНДЛ “Continuum” и “Пошук”. Гэта падзея з’явілася вынікам працы членаў СНДЛ у гімназіі на працягу навучальнага года. Студэнты праводзілі факультатыўныя заняткі з цыклу "У свеце фінансаў" з мэтай апрабацыі дыдактычных матэрыялаў, распрацаваных выкладчыкамі кафедры прыродазнаўчых дысцыплін. У падрыхтоўцы заняткаў прымалі ўдзел таксама члены СНДЛ “Lingua Orbis”, якія дапамагалі перакласці матэрыялы на беларускую мову.
На абароне прысутнічалі не толькі педагогі і кіраўніцтва гімназіі, але і бацькі трэцякласнікаў. Дзеці атрымалі першы досвед публічнага выступу. Выбраныя імі тэмы былі вельмі цікавымі – напрыклад, пра грошы ў казках, пра нумізматыку, пра ўплыў дзяцей на дабрабыт сям'і.
Навучэнцы і кіраўніцтва гімназіі, бацькі вучняў і безумоўна нашы студэнты чакаюць наступнага навучальнага года, каб працягнуць гэтую цікавую і карысную навукова-практычную працу.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
