ФНО

 

События

Круглы стол у Акадэміі навук

2026-03-19

19 сакавіка 2026 года дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А.С.Васілеўская прыняла ўдзел у рабоце круглага стала “Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях”, арганізаванага Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Т.В.Валодзіна прэзентавала праект “Беларускія народныя казкі”, размешчаны на сайце Нацыянальнага корпуса беларускай мовы (bnkorpus.info/kazki). На старонках праекта можна знайсці звесткі пра збіранне і вывучэнне беларускіх народных казах, іх класіфікацыю, прачытаць і, самае каштоўнае, пачуць аргінальны запіс розных відаў беларускіх народных казак.

Круглы стол сабраў шмат зацікаўленых людзей, якія імкнуцца зрабіць так, каб беларуская казка не засталася забытай, каб яна знайшла свайго чытача. Усе прысутныя з цікавасцю праслухалі выступленні мастацтвазнаўцаў Алена Пікулік і Вольга Лабачэўская, псіхолага Наталля Грэбень, мастакоў Рыта Цімохава і Яўген Кот.

Аднак размова выйшла за межы заяўленай тэмы, удзельнікі вельмі ажыўленай дыскусіі акрэслілі шмат праблем, звязаных з вывучэннем, разуменнем, пашырэннем ведаў пра беларускія народныя казкі.