ФНО

 

События

Удзел у акцыі "Моладзь і навука"

2024-06-04

4 чэрвеня 2024 года прайшла сустрэча студэнтаў 3 курса (гр. 270121) дзённай формы атрымання адукацыі факультэта пачатковай адукацыі з загадчыкам аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН РБ доктарам філалагічных навук Валянцінай Паўлаўнай Русак.

Валянціна Паўлаўна пазнаёміла студэнтаў з асноўнымі кірункамі і навуковымі лексікаграфічнымі выданнямі аддзела, якія адыгралі важную ролю ў развіцці айчыннай лексікаграфіі і мовазнаўчай навукі ў цэлым, адзначыла асаблівасці вывучэння лексіка-семантычнай сістэмы і слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы, акцэнтавала ўвагу на праблемах сучаснай беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі.