ФНО

 

События

Удзельнікі СНДЛ правялі першыя заняткі

2022-11-23

22 лістапада 2022 года адбыліся першыя заняткі з цыкла  “У свеце фінансаў” з вучнямі 3 класа ДУА “Гімназія № 23 з беларускай мовай навучання г.Мінска”. Аўтары праграмы – выкладчыкі кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін Г.Л.Мураўёва, А.С.Абчынец, М.А.Урбан. Першыя заняткі падрыхтавалі і правялі студэнты 3 курса – удзельнікі СНДЛ “Continuum” Марыя Сяргеева і Настасся Васілевіч.

Цыкл заняткаў “У свеце фінансаў” – вынік супрацоўніцтва трох СНДЛ нашага факультэта. СНДЛ “Lingva Orbis» дапамагла з перакладам тэксту на беларускую мову. СНДЛ “Пошук” распрацавала лісты пратакола для зручнага і змястоўнага назірання за ходам заняткаў.

На першых занятках “Як з’явіліся грошы і якімі яны былі раней?” вучні 3 класа даведаліся пра тое, што такое тавар і што такое грошы, пазнаёміліся з неманетнымі грашыма. Далей заняткі будут праводзіцца адзін раз на тыдзень удзельнікамі СНДЛ “Continuum” і “Пошук”.

У ДУА “Гімназія № 23 з беларускай мовай навучання г.Мінска” з гэтай нагоды пачала сваю работу навукова-практычная лабараторыя “Continuum» як пляцоўка для супрацоўніцтва з кафедрай прыродазнаўчанавуковых дысцыплін факультэта.