Да юбілею Паўла Місько
14 сакавіка 2026 года споўнілася 95 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Паўла Місько, творчую спадчыну якога складаюць раманы «Мора Герадота», «Градабой», «Хлопцы, чые вы будзеце…», зборнікі сатырычных твораў, фантастычныя і прыгодніцкія аповесці “Эрпіды на планеце Зямля” “Грот афаліны” і інш. Менавіта дзякуючы Паўлу Місько па-беларуску загучала паэма Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” і казка Паўла Яршова “Канёк-гарбунок”.
Да юбілею пісьменніка было прымеркавана паседжанне літаратурнай гасцёўні, на якое дацэнты кафедры беларускага і рускага мовазнаўства В.У.Азарка і А.С.Васілеўская запрасілі студэнтаў 2 курса, каб абмеркаваць адзін з незвычайных твораў пісьменніка – аповесць “Прыгоды бульбобаў”. Незвычайны, бо апавяданне вядзецца … ад імя шчаня, якое толькі нарадзілася і адкрывае для сябе вялікі свет прыроды і людзей.
У фармаце сусветнага кафэ запрошаныя абмеркавалі шэраг пытанняў:
У аповесці незвычайны выбар апавядальнікаў. Якія станоўчыя і якія адмоўныя бакі такога выбару можна адзначыць?;
Чаму можа навучыць маленькага чытача гэты твор?;
Якія міжпрадметныя веды можна актуалізаваць, чытаючы гэту аповесць?;
Як будуюцца ўзаемаадносіны ў сям’і людзей і ў сям’і сабак?;
У фінале аповесці шчаняты вяртаюцца ў вёску да матулі. Як вы лічыце, дзе ім будзе лепш: у вёсцы ці ў горадзе? Як вы лічыце, як складзецца іх далейшы лёс?;
Пошук адказаў на прапанаваныя пытанні прымусіў не толькі ўспомніць сюжэт твора і яго галоўных герояў, але і прыгадаць многае з таго, што вывучалі ў школе і ва ўніверсітэце, паразважаць над праблемамі выхавання, сацыялізацыі, аховы прыроды. У выніку атрымалася цікавая размова пра мастацкія, эстэтычныя і выхаваўчыя вартасці твора.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
