ФНО

 

События

Конкурс-выстава «Залацінкі роднай мовы» на ФПА

2024-02-20

19 лютага 2024 г. быў праведзены конкурс-выстава «Залацінкі роднай мовы».

У мерапрыемстве, якое было прысвечана Дню роднай мовы, прынялі актыўны ўдзел студэнты 1 курса груп 270123 і 270223 пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Бабровіч Т.С. і студэнты 3 курса пад кіраўніцтвам дацэнта Свірыдзенка В.І., выкладчыка Шырко А.С.

Удзельнікі творча падышлі да выканання заданняў. Яны ў розных фарматах аформілі наглядны матэрыял з беларускімі фразеалагізмамі і іх адпаведнікамі з іншых моў.