ФНО

 

События

Кірмаш лінгвістычных галаваломак

2026-03-05

Вывучаць мову можна весела і цікава. У гэтым пераканаліся студэнты 1 курса, якія 5 сакавіка прынялі ўдзел у Кірмашы лінгвістычных галаваломак, прысвечаным Дню роднай мовы. Арганізатарамі незвычайнага кірмашу сталі выкладчыкі кафедры беларускага і рускага мовазнаўства: В.У.Азарка, А.С.Васілеўская, Н.Г.Вярбоўская і А.С.Шырко.

Удзельнікі віктарыны даведаліся пра спецыфіку розных відаў гульняў са словамі: анаграм, лагагрыфаў, метаграм і шарад, вучыліся іх разгадваць. Для таго, каб адгадаць не самыя простыя лінгвістычныя загадкі, першакурснікі павінны былі прадэманстраваць вялікі слоўнікавы запас, аналітычныя здольнасці, хуткую рэакцыю.

Напружаная барацьба ішла да самых апошніх хвілін. У выніку пераможцамі стала група 270225.