ФНО

 

События

Міжнародны дзень роднай мовы

2026-02-25

23 і 24 лютага 2026 года на факультэце пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае падзеі, якая адзначаецца ва ўсім свеце − Міжнароднаму дню роднай (матчынай) мовы.

Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Студэнты факультэта пачатковай адукацыі груп №270125,270225, 270325, 270425 і 270525 разам з старшымі выкладчыкамі кафедры замежных моў Цікота Надзеяй Пятроўнай і Вайцяховіч Таццянай Рыгораȳнай арганізавалі і правялі лінгвістычную ігру, прысвечаную гэтаму святу, з мэтай пашырэння ведаў аб разнастайнасці моў, паважлівага стаўлення да роднай мовы і моȳ іншых народаў.

Студэнты падрыхтавалі цікавыя і інфарматыȳныя прэзентацыі пра гісторыю свята, а таксама прынялі ȳдзел у разнастайных інтэрактыўных гульнях: “Мілагучнасць роднай мовы”; “Беларуская міфалогія”;  “Прыказкі і прымаȳкі”; “Загадкі”;  “Беларускі рубель”; “Нацыянальная кухня” (падабраць інгрэдыенты да страў на малюнках і скласці рэцэпты, ужываючы словы на розных мовах);  “Цягнік слоȳ” на тэмы “Гародніна”, “Суніцы”, “Святы”; “Знайдзі пару/Memo” “Апрані ляльку”, дзе трэба выбраць прадмет аддзення нацыянальнага беларускага касцюма і даць назву на трох мовах; “Мая любімая казка”; “Конкурс перакладчыкаȳ” –  ва ўрыўках з беларускіх казак выкарыстаны словы па-англіску, якія трэба перакласці ў кантэксце за 5 секунд; “Прывітанні” і г.д.

Арганізаваны лінгвістытчны праект безумоўна спрыяȳ захаванню нацыянальных традыцый, прагрэсіўнаму развіццю беларускай мовы і культуры, фарміраванню ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Размаўляйце па-беларуску!