Міжнародны дзень роднай мовы
23 і 24 лютага 2026 года на факультэце пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае падзеі, якая адзначаецца ва ўсім свеце − Міжнароднаму дню роднай (матчынай) мовы.
Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Студэнты факультэта пачатковай адукацыі груп №270125,270225, 270325, 270425 і 270525 разам з старшымі выкладчыкамі кафедры замежных моў Цікота Надзеяй Пятроўнай і Вайцяховіч Таццянай Рыгораȳнай арганізавалі і правялі лінгвістычную ігру, прысвечаную гэтаму святу, з мэтай пашырэння ведаў аб разнастайнасці моў, паважлівага стаўлення да роднай мовы і моȳ іншых народаў.
Студэнты падрыхтавалі цікавыя і інфарматыȳныя прэзентацыі пра гісторыю свята, а таксама прынялі ȳдзел у разнастайных інтэрактыўных гульнях: “Мілагучнасць роднай мовы”; “Беларуская міфалогія”; “Прыказкі і прымаȳкі”; “Загадкі”; “Беларускі рубель”; “Нацыянальная кухня” (падабраць інгрэдыенты да страў на малюнках і скласці рэцэпты, ужываючы словы на розных мовах); “Цягнік слоȳ” на тэмы “Гародніна”, “Суніцы”, “Святы”; “Знайдзі пару/Memo” “Апрані ляльку”, дзе трэба выбраць прадмет аддзення нацыянальнага беларускага касцюма і даць назву на трох мовах; “Мая любімая казка”; “Конкурс перакладчыкаȳ” – ва ўрыўках з беларускіх казак выкарыстаны словы па-англіску, якія трэба перакласці ў кантэксце за 5 секунд; “Прывітанні” і г.д.
Арганізаваны лінгвістытчны праект безумоўна спрыяȳ захаванню нацыянальных традыцый, прагрэсіўнаму развіццю беларускай мовы і культуры, фарміраванню ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці і патрыятызму.
Размаўляйце па-беларуску!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
