Міжнародны дзень роднай мовы / The International Mother Language Day
22 лютага 2024 года на факультэце пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае падзеі, якая адзначаецца ва ўсім свеце − Міжнароднаму дню роднай (матчынай) мовы.
Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Студэнты факультэта пачатковай адукацыі груп №270123,270223, 270323, 270423 і 270523 разам з старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Цікота Надзеяй Пятроўнай і выкладчыкам Вайцяховіч Таццянай Рыгораȳнай арганізавалі і правялі лінгвістычную ігру, прысвечаную гэтаму святу.
Студэнты падрыхтавалі і прынялі ȳдзел у разнастайных інтэрактыўных гульнях: “Мілагучнасць роднай мовы” – віктарына па вершам беларускіх паэтаȳ (суднесці цытату з верша з аȳтарам і назвай твора, а потым падабраць пераклад на англійскую мову); “Прыказкі і прымаȳкі”, дзе трэба суаднесці англійскі, рускі і беларускі эквіваленты прыказак, вызначыць больш прыдатную карцінку, падабраную штучным інтэлектам; “Цягнік слоȳ” на тэмы “Гародніна”, “Суніцы”, “Дом”, “Святы” (да ілюстрацый на канкрэтную тэму падабраць словы на трох мовах); “Граматыка” (аналіз часу дзеясловаȳ у аднолькавых сказах на беларускай і англійскай мовах); “Знайдзі пару” (гульня дапамагае развіць здольнасць да запамінання і уважлівасць. Яна складаецца з 20-ці картак, пад якімі знаходзяцца 10 пар аднолькавых малюнкаў з сімваламі Беларусі. Задача – адкрыць усе карткі.); “Апрані ляльку”, дзе трэба выбраць прадмет аддзення і даць назву на трох мовах; “Мае любімыя мультфільмы” (скласці назву мультфільма з прапанаваных слоў, падабраць адпаведную илюстрацыю, фрагмент і цытату); “Конкурс перакладчыкаȳ”, дзе ȳ сказах на англійскай мове выкарыстаны словы па-беларуску, якія трэба перакласці ў кантэксце за 5 секунд; “Хітрыя словы” (з прапанаваных слоў выбраць міжмоўныя амонімы, запазычаныя і інтэрнацыянальныя словы і пакласці іх у адпаведны сектар).
Арганізаваны лінгвістытчны праект безумоўна спрыяȳ захаванню нацыянальных традыцый, прагрэсіўнаму развіццю беларускай мовы і культуры, фарміраванню ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці і патрыятызму.
21 лютага – гэта яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы кожнаму беларусу!
Размаўляйце па-беларуску!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
