Міжнародны дзень роднай мовы/ The International Mother Language Day
24 і 25 лютага 2025 года на факультэце пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае падзеі, якая адзначаецца ва ўсім свеце − Міжнароднаму дню роднай (матчынай) мовы.
Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Студэнты факультэта пачатковай адукацыі груп №270124,270224, 270324, 270424 і 270524 разам з старшымі выкладчыкамі кафедры замежных моў Цікота Надзеяй Пятроўнай і Вайцяховіч Таццянай Рыгораȳнай арганізавалі і правялі лінгвістычную ігру, прысвечаную гэтаму святу.
Студэнты падрыхтавалі і прынялі ȳдзел у разнастайных інтэрактыўных гульнях: “Мілагучнасць роднай мовы” – у вершы беларускіх паэтаȳ падабраць радкі, перакладзеныя на англійскую мову; “Беларуская міфалогія”, дзе трэба суаднесці апісанне істоты з адпаведным малюнкам і назвай; “Прыказкі і прымаȳкі” – супаставіць англійскі, рускі і беларускі эквіваленты прыказак і вызначыць больш прыдатную карцінку; “Загадкі” – даць адказ на беларускую загадку на англійскай мове і наадварот; “Фразеалагізмы” – да беларускіх фразеалагізмаў падабраць эквівалент на анлійскай мове; “Нацыянальная кухня” (падабраць інгрэдыенты да страў на малюнках і скласці рэцэпты, ужываючы словы на розных мовах); “Цягнік слоȳ” на тэмы “Гародніна”, “Суніцы”, “Дом”, “Святы” (да ілюстрацый на канкрэтную тэму падабраць словы на трох мовах); “Беларуская хатка” (суаднесці назвы прадметаў побыту ў беларускай хатцы); “Знайдзі пару/Memo” (гульня дапамагае развіць здольнасць да запамінання і уважлівасць. Яна складаецца з 20-ці картак, пад якімі знаходзяцца 10 пар аднолькавых малюнкаў з сімваламі Беларусі. Задача – адкрыць усе карткі, а потым падабраць словы на трох мовах з адпаведным значэннем); настольная гульня “Жывёлы”; “Апрані ляльку”, дзе трэба выбраць прадмет аддзення нацыянальнага беларускага касцюма і даць назву на трох мовах; “Мае любімыя мультфільмы” (суаднесці назву мультфільма з адпаведнай илюстрацыяй, знайсці цытаты на беларускай, рускай і англійскай мовах); “Конкурс перакладчыкаȳ” – ва ўрыўках з беларускіх казак выкарыстаны словы па-англіску, якія трэба перакласці ў кантэксце за 5 секунд; “Хітрыя словы” (з прапанаваных слоў выбраць міжмоўныя амонімы, запазычаныя і інтэрнацыянальныя словы і пакласці іх у адпаведны сектар).
Дзень роднай мовы – гэта нагода задумацца пра важнасць захавання нашай мовы і культуры. Арганізаваны лінгвістытчны праект безумоўна спрыяȳ захаванню нацыянальных традыцый, прагрэсіўнаму развіццю беларускай мовы і культуры, фарміраванню ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці і патрыятызму.
Размаўляйце па-беларуску!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
