Прыпынак – Плошча Памяці
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне старшы выкладчык факультэта пачатковай адукацыі БДПУ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Драбышэўская распрацавала патрыятычны арт-праект «80 Анёлаў», у якім прымаюць удзел Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка; Бараўлянская сярэдняя школа №2; сярэдняя школа №2 г.Масты імя Героя Савецкага Саюза Васілія Пятровіча Жукава; сярэдняя школа №3 г. Пінска, сярэдняя школа №1 г. Гарадка імя І.Х. Баграмяна; гімназія №2 г. Салігорска; ліцэй Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Мэта праекту: выхаванне ў падлеткаў і моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, гонару за Вялікую Перамогу, прапаганда подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванне пераемнасці пакаленняў.
Праект складаецца з шасці этапаў даследчага і творчага характару. Кожны этап выніковы і значны. Аб гэтым сведчыць выступленне Валянціны Драбышэўскай у Цэнтральнай бібліятэцы імя Я.Купалы ў межах XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы, дзе пісьменніца і куратар разам са студэнтамі групы 270524 факультэта пачатковай адукацыі БДПУ арганізавалі 12 марта 2025 года творчую майстэрню «Прыпынак – Плошча Памяці».
Прысутныя на мерапрыемстве студэнты, вучні і педагогі называлі трапныя словы-асацыяцыі і эпітэты да дарагіх для сэрца кожнага беларуса паняццяў: выток, род, радзіма, мова, Перамога. Чыталі вершы на беларускай мове. Успомнілі славутых продкаў, дзякуючы якім мы, сённяшнія, жывем пад мірным небам.
Скрыня «Пошта Перамогі» напаўнялася лістамі ўдзельнікаў мерапрыемства да сваіх родных, землякоў, настаўнікаў, выкладчыкаў, якія прайшлі страшнае ваеннае ліхалецце. «Дарагі прадзядуля, мы ніколі не бачыліся, але я так многа ведаю пра цябе…» – так пачыналіся лісты многіх студэнтак, якія даследавалі звесткі пра родных людзей, што праз кулі і боль, праз пакуты і параненні, праз страты і ахвяры ішлі да Вялікай Перамогі. Успомнілі дзяўчаты і пра ветэранаў – выкладчыкаў факультэта пачатковай адукацыі БДПУ Януліс А.К., Калініна Ф.К., Саладуху А.І., Няфёдава В.І.
Кранальныя лісты заканчваліся словамі ўдзячнасці і абяцаннем берагчы Радзіму, шанаваць памяць, ганарыцца гісторыяй Беларусі.
Напрыканцы мерапрыемства з белымі анёламі ў руках студэнткі паказалі выдатную харэаграфічную пастаноўку пад песню «Белыя Анёлкі» на словы В.Драбышэўскай і музыку В.Каваліва.
Кожны ўдзельнік творчай майстэрні «Прыпынак – Плошча Памяці» адчуў сапраўдны гонар за Вялікую Перамогу ў Вялікай Айчынная вайне, гонар за мужных продкаў. І ляціць у скрыню «Пошта Перамогі» новы ліст з чулым абяцаннем: «…А ў нас вясна, дзядуля! Прырода ажывае, хутка заквітнеюць сады. Хутка Дзень Перамогі, і я з гонарам пайду на парад, ведаючы, што ты, мой родны, герой краіны!»
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
