Стартуе акцыя «Чытаем Караткевіча разам»
![]() |
Паважаныя сябры, у 2020 годзе адзначаецца 90 год з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, празаіка, паэта, драматурга. Яго жыццё – гэта дзіўны прыклад адданасці Радзіме і яе народу. Ён, як ніхто іншы, змог у сваіх творах цікава і захапляльна расказаць пра гісторыю Беларусі, раскрыць характар людзей, якія тут жывуць, паказаць някідкую, але непаўторную прыгажосць беларускай зямлі. |
У гэты юбілейны год мы б хацелі ўспомніць творы пісьменніка, пагаварыць пра яго творчую спадчыну. Кафедра беларускага і рускага мовазнаўства плану правесці цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею класіка беларускай літаратуры.
Мы запрашаем усіх, хто жадае, прыняць удзел у акцыі «Чытаем Караткевіча разам».
Для гэтага вам трэба:
1. Выбраць любы верш з багатай творчай спадчыны У.Караткевіча.
2. Падрыхтаваць яго выразнае чытанні і запісаць на відэа.
3. Даслаць свой ролік на электронны адрас primedufac@gmail.ru да 20 лістапада.
Лепшыя ролікі будуць размешчаны на сайце факультэта пачатковай адукацыі.
Парады для ўдзельнікаў:
1. У назве роліка пазначце сваё імя, групы (для студэнтаў ФПА) або ўстанову адукацыі.
2. Ацэньвацца ваша выступленне будзе на наступных крытэрыях:
- разуменне ідэі твора;
- інтанацыйнае афармленне твора (пастаноўка лагічных націскаў, мелодыка, тэмп, паўзы, змяненне сілы голасу),
- дакладная дыкцыя,
- захаванне арфаэпічных нормаў,
- адпаведнасць верша відэараду.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
