ФНО

 

События

Стартуе акцыя «Чытаем Караткевіча разам»

2020-10-29

 

Паважаныя сябры, у 2020 годзе адзначаецца 90 год з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, празаіка, паэта, драматурга. Яго жыццё – гэта дзіўны прыклад адданасці Радзіме і яе народу. Ён, як ніхто іншы, змог у сваіх творах цікава і захапляльна расказаць пра гісторыю Беларусі, раскрыць характар людзей, якія тут жывуць, паказаць някідкую, але непаўторную прыгажосць беларускай зямлі.

У гэты юбілейны год мы б хацелі ўспомніць творы пісьменніка, пагаварыць пра яго творчую спадчыну. Кафедра беларускага і рускага мовазнаўства плану правесці цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею класіка беларускай літаратуры.

Мы запрашаем усіх, хто жадае, прыняць удзел у акцыі «Чытаем Караткевіча разам».

Для гэтага вам трэба:

1. Выбраць любы верш з багатай творчай спадчыны У.Караткевіча.

2. Падрыхтаваць яго выразнае чытанні і запісаць на відэа.

3. Даслаць свой ролік на электронны адрас primedufac@gmail.ru да 20 лістапада.

Лепшыя ролікі будуць размешчаны на сайце факультэта пачатковай адукацыі.

Парады для ўдзельнікаў:

1. У назве роліка пазначце сваё імя, групы (для студэнтаў ФПА) або ўстанову адукацыі.

2. Ацэньвацца ваша выступленне будзе на наступных крытэрыях:

  • разуменне ідэі твора;
  • інтанацыйнае афармленне твора (пастаноўка лагічных націскаў, мелодыка, тэмп, паўзы, змяненне сілы голасу),
  • дакладная дыкцыя,
  • захаванне арфаэпічных нормаў,
  • адпаведнасць верша відэараду.