Сустрэча з «Жывым словам»
12 лістапада 2024 года на факультэт пачатковай адукацыі завіталі ўдзельнікі народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”. На сцэне актавай залы яны выступілі перад першакурснікамі з цікавай і вельмі насычанай праграмай.
Жываслоўцы парадавалі гледачоў рознымі па жанры і па эмацыянальным накале нумарамі: у час прадстаўлення прагучалі лірычныя і філасофскія вершы, байкі, празаічныя творы. Першакурснікі ўбачылі ўрывак з новага спектакля тэатра “Вяртанне”, вясёлыя сцэнкі са студэнцкага жыцця. А завяршылся праграма ўзорам харавога чытання – жанра, які зараз адраджае тэатр.
Выступленне тэатра дало магчымасць студэнтам факультэта адчуць прыгажосць мастацкага слова, пазнаёміцца з новымі літаратурнымі творамі, убачыць узор выразнага чытання. Таму апладысменты, якія неаднаразова гучалі і ў час выступлення, і пасля яго, былі шчырай падзякай артыстам тэатра за цудоўнае відовішча.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
