ФНО

 

События

З любоўю да роднай мовы

2023-03-03

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І кожны год кафедра беларускага і рускага мовазнаўства праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Не стаў выключэннем і 2023 год.

З 20 па 24 лютага выкладчыкі кафедры гаварылі са студэнтамі пра важнасць і значнасць вывучэння беларускай мовы, узгадвалі лепшых прадстаўнікоў беларускай культуры, правяралі веды па беларускай мове.

Мерапрыемствы, розныя па змесце і формах правядзення, ахапілі практычна ўсіх студэнтаў факультэта.

20 лютага старшы выкладчык кафедры А.С.Васілеўская правяла са студэнтамі 4 курса "Метадычны мост", прысвечаны Дню роднай мовы. Мэта мерапрыемства – абмен ідэямі, вопытам, абмеркаванне тыповых цяжкасцей пры арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў. У межах фестывалю ідэй “Як гэта бывае…” студэнты абмяркоўвалі і аналізавалі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы, рэалізацыю якіх яны назіралі ў школах у час практыкі, складалі свой план мерапрыемстваў.

А першакурснікі прадэманстравалі сваё веданне культуралагічна значных моўных адзінак у час віктарыны “Скарбы роднай мовы”. Дацэнты кафедры В.У.Азарка і А.С.Васілеўская прапанавалі ўдзельнікам выканаць тры заданні: растлумачыць словы безэквівалентнай лексікі, дапоўніць і растлумачыць значэнне фразеалагізма, з “рассыпаных” слоў сабраць прыказкі. Пераможцамі сталі: Біруля Ганна(група 270222), Казлова Марыя (група 270222), Аляшук Карына(група 270322), Навікевіч Лізавета(група 270322), Ваніслаўчык Кацярына (група 270422), Драздова Наталля(група 270422), Рабіновіч Юлія (група 270422).

21 лютага Дзень роднай мовы святкавалі на факультэце дашкольнай адукацыі, актыўны ўдзел у арганізацыі свята прыняла дацэнт кафедры А.Г.Міхалевіч. Студэнты факультэта атрымалі магчымасць праявіць сябе ў конкурсе выканаўцаў беларускай песні, аўкцыёне “Пераклад слоў”, эстафеце меркаванняў на тэму “Значымыя ў гісторыі беларускай мовы асобы”, квэст-гульні “Пагуляем ў роднае слова”.

Ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 153 А.К.Талая г. Мінска” (філіял кафедры) для навучэнцаў трэціх класаў была праведзена віктарына "Знаўцы беларускай мовы", арганізатарам якой стала дацэнт кафедры В.Г.Качан.

22 лютага стаў днём разнастайных конкурсаў і віктарын. На факультэце прайшоў конкурс чытальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры “Літаратурныя зярняткі”, які ўжо другі год запар праводзіць дацэнт кафедры І.А.Буторына.

Студэнты другога курса паспрабавалі свае сілы ў разгадванні загадак, шарад, анаграм на Кірмашы лінгвістычных галаваломак, які правяла загадчык кафедры А.С.Васілеўская. У напружанай барацьбе перамагла каманда групы 270522.

24 лютага былі праведзены куратарскія гадзіны, прысвечаныя Дню роднай мовы. Старшы выкладчык кафедры Т.С.Бабровіч і дацэнт кафедры В.І.Свірыдзенка правялі ў групе 270421 куратарскую гадзіну “З любоўю да мовы”.Студэнты расказвалі пра выдатных беларускіх дзеячаў, гістарычныя помнікі, аналізавалі этапы развіцця беларускай мовы. Кожнае паведамленне суправаджалася творчай прэзентацыяй. Цікавай і захапляльнай была музычная віктарына, на якой трэба было назваць беларускую групу, якая спявае на беларускай мове.

Выкладчык кафедры В.Ф.Епішава на куратарскай гадзіне ў групе 270522 правяла інтэлектуальную гульню "Адкрываем нанова беларускае роднае слова".

Па выніках конкурсаў пераможцы і найбольш актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі.