ФНО

 

События

Забытая спадчына

2024-02-24

23 лютага 2024 года для студэнтаў 2 курса праведзена гульня-квест “Забытая спадчына”.

 

Казкі, легенды, паданні і быліны з’яўляюцца тымі фальклорнымі жанрамі, якія актыўна вывучаюцца ў школе. Таму будучы настаўнік пачатковых класаў павінен вельмі добра ведаць спецыфічныя рысы гэтых вельмі няпростых фальклорных жанраў. Часам дакладна вызначыць жанр таго ці іншага тэксту бывае вельмі нялёгка.

Навучыць вызначаць адметныя рысы казак, легенд, паданняў і былін і стала мэта гульні-квеста “Забытая спадчына”, праведзеная 23 лютага дацэнтамі кафедры беларускага і рускага мовазнаўства В.У.Азарка і А.С.Васілеўскай на 2 курсе факультэта пачатковай адукацыі. Правядзенне гульні было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

У аснову гульні пакладзена распрацоўка студэнткі 4 курса Анжалікі Субаткевіч. Спачатку студэнты-эксперты, абапіраючыся на прапанаваныя пашпарты жанраў, павінны былі вылучыць адметныя рысы казкі, легенды, падання і быліны, стварыць канцэптуальную табліцу, а потым на яе аснове астатнія ўдзельнікі гульні вызначалі жанр прапанаваных тэкстаў і аргументавалі свой выбар.