ФНО

 

События

Філіял працуе! Нам 10 гадоў!

2024-05-02

Філіял кафедры беларускага і рускага мовазнаўства, заснаваны на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №153 А. К. Талая г. Мінска” ў 2013 годзе, адзначыў свой першы юбілей. Даныя пашпарта філіяла кафедры і матэрыялы справаздач сведчаць пра актыўнае, творчае супрацоўніцтва. На філіяле кафедры паспяхова працуе навукова-даследчая лабараторыя “Ад слова – да фразавага маўлення” па рэалізацыі сумесных праектаў, накіраваных на паляпшэнне якасці падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў, замацаванне на практыцы ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых студэнтамі ў час адукацыйнага працэсу, фарміраванне прафесійных кампетэнцый. Падведзены вынікі праекта “Сродкі фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры вывучэнні фальклорных твораў”, праекта, па ўкараненні сістэмы навучання арфаграфіі навучэнцаў пачатковых класаў, праведзены кантрольны дыягнастычны зрэз па вызначэнні ўзроўню сфарміраванасці арфаграфічнага навыку, па выніках праекта падрыхтаваны сумесны артыкул. Актыўна рэалізуецца праект “Асаблівасці фарміравання моўнай сістэмы навучэнца-білінгва І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”, праект па абагульненні вопыту настаўніка (па выніках праектаў падрыхтавана сумесная публікацыя). На базе філіяла кафедры праводзіцца педагагічны эксперымент аспіранткі 3-га года навучання Н.У.Мурашкі па тэме дысертацыі “Фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі малодшых школьнікаў праз вывучэнне фальклорных твораў”, праходзяць апрабацыю матэрыялы магістарскіх, дыпломных і курсавых даследаванняў, штогод праходзяць вучэбную і вытворчую практыку ўсё больш і больш студэнтаў.

Хочацца павіншаваць супрацоўнікаў філіяла кафедры, падзякаваць за добрасумленныя, добразычлівыя адносіны да задач, якія стаяць перад філіялам, і пажадаць актыўнай, творчай працы.