“Не маўчы па-беларуску”
Пад дэвізам “Не маўчы па-беларуску” на факультэце пачатковай адукацыі прайшлі дні беларускай мовы, прысвечаныя году малой радзімы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты III курса 301-304 груп, якія бралі інтэрв’ю ў выкладчыкаў і студэнтаў факультэта пачатковая адукацыі, факультэта спецыяльнай адукацыі і інстытута інклюзіўнай адукацыі.
Студэнты-карэспандэнты і фотакарэспандэнты (усяго 50 удзельнікаў) цікавіліся ў рэспандэнтаў, ці бываюць яны на своёй малой радзіме, якія ў іх любімыя мясціны і як часта яны карыстаюцца беларускай мовай. Усе інтэрв’ю таксама праходзілі на беларускай мове.
Студэнты атрымалі практыку камунікатыўных зносін па-беларуску, а таксама магчымасць пазнаёміцца з новымі цікавымі людзьмі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка






Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя
